Помнік масавым расстрэлам пад Любужам (1)

DSC_6231.JPG

Denkmal an einen weiteren Ort von Massenerschießungen bei Lubusch, ca. 2014 (Foto: Alexander Litin).

Расстрэлы вязняў гета пачаліся ўжо 1 кастрычніка 1941 г.  Перад найболей буйным расстрэлам людзей змяшчалі ў пустыя цэхі і гаражы завода «Строммашына» (тады аўтарамонтны завода ім. Дзімітрава), у цэнтры горада, адкуль у эвакуацыю было вывезена абсталяванне. Там, перад знішчэннем, зняволеных абшуквалі ў пошуках зброі і каштоўнасцяў, трымалі некалькі дзён без ежы, вады, у жахлівай цеснаце для папярэджання магчымага супраціву.

Для забойства людзей вывозілі ў наваколлі горада, вядомыя месцы масавых растрэлаў паблізу вёсак: Палыкавічы, Пашкова, Любуж (2 магілы).

Гэтыя факты пацвярджаюцца таксама сведчаннямі, зафіксаванымі надзвычайнай камісіяй падчас апытання сведак Соф'і Ясюцінай з вёскі Навапашкава і Марыі Васільеўны Паляковай у 1944 г. (ГАМА, ф.306, оп.1, д.10, с.42—43).

Пасля масавага забойства 19 кастрычніка, Магілёў сталі лічыць амаль свабодным ад габрэяў і большую частку створанага "Айнзацкаманда-8" гета зноў перадаюць у распараджэнне гарадской управы.