Гісторыя Халакосту ў Магілёве
Мы прапануем вам пазнаёміцца з аб'ектамі памяці, якія адлюстроўваюць падзеі самага трагічнага перыядa гісторыі габрэйскай абшчыны Магілёва ў 20 стагоддзі – перыяду Халакосту.
Чаму нас дагэтуль працягвае хваляваць гэтая тэма? Калі мы зможам зразумець, як была створана сітуацыя, у якой перасталі працаваць законы здаровага сэнсу, гуманізму і суседства, магчыма, мы зможам не дапусціць паўтарэння нацыянальных Катастроф у сучаснасці і будучыні.
Гісторыя Халакосту не скончылася з забойствам тысяч габрэяў, ромаў, псіхбальных – памяць пра падзеі і стаўленне да гэтых падзей таксама перажывалі розныя трансфармацыі. У канфлікты і дылемы былі ўцягнуты простыя нямецкія вайскоўцы, ваенныя СС, айнзацгруппы, мясцовыя калабаранты, удзельнікі супраціву і гараджане. І цяпер замоўчання і фальсіфікацыі ў апісаннях масавых забойстваў і рабаванняў выкарыстоўваецца для фарміравання розных ідэалагічных «канцэпцый» аб перыядзе акупацыі.
Хоць згаданыя падзеі мелі месца больш за 80 гадоў таму, застаецца незразумелым, ці з'яўляецца ўстаноўка помнікаў прыватнай справай або дзяржаўнай? Чаму эпітафіі на надмагіллях не адлюстроўваюць рэальных падзей? Чаму сціплыя абяліскі выклікаюць моцныя пачуцці, і ў нашчадкаў забітых габрэяў, і ў неанацыстаў, але абыякавасць у звычайных гараджан?
Мы прапануем падумаць пра гэта з дапамогай віртуальнай прагулкі па горадзе Магілёву і яго наваколлях, наведаўшы знакавыя месцы памяці.
Дадзены тур быў распрацаваны групай экспертаў з Магілёва, студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і ўніверсітэта Оснабрука ў рамках семінара "Mapping the Co-presence of Violence and Memory in Belarus" у сакавіку 2024 г.
