Гета (Першапачаткова планаванае месца)

65f2c79211901a35174cbd40_1000x1000.jpg

Jüdische Schule (und Synagoge), August 1941.

Захаваўся план горада, прывезены акупацыйнымі войскамі ў Магілёў (гл. фота).

 Спачатку гета павінна было месціцца на тэрыторыі гарадскога квартала Падміколле. Адсюль у іншыя раёны была выселена частка «рускіх» сем'яў. Аднак месцазнаходжанне гета не задавальняла ні рускае, ні габрэйскае насельніцтва.

На фота - Планы габрэйскага гета: першапачатковы (на карце пазначаны Judenviertel) — у раёне вул. Вялікай Грамадзянскай і Пакроўскай, і прыкладны план гета, якое існавала  (пазначаны вышэй злева) — у раёне р. Дубровенкі.

Першы план быў падрыхтаваны нацыстамі, магчыма, яшчэ да ўступу ў Магілёў.

У ГАМА знойдзены І. Пушкіным. План гета ў раёне Дубровенкі рэканструяваны І. Шандаровіч. ГАМА, ф.260, оп.1, д.146, л.2