Успаміны
****************
Сіманоўскі Л.М. нарадзіўся ў Магілёве ў 1932 годзе. Бацька Меер, маці Віхна і сястра Эсфір загінулі ў час вайны. Хлопчык выратаваўся дзівам. Тры гады туляўся, выжывая ў Магілёве і яго наваколлі. Пасля вызвалення горада трапіў у Магілёўскі спецдедздом, дзе выхоўваўся да 1949 г., пакуль не скончыў сямігодку. У тым жа годзе з'ехаў у Ленінград і паступіў у Ленінградскую найвышэйшую мастацка-прамысловую вучэльню. Па заканчэнню ВНУ працаваў у асноўным мастаком на Пецярбургскай папяровай фабрыцы «ДЗЯРЖЗНАК».
З успамінаў:
“Да вайны ва ўсіх была нейкая агульнасць, але калі прыйшлі немцы, прыцягнулі з суседняга кірмашу свінню і пачалі яе жыўцом смаліць, прыбег суседскі хлопчык Ревка і закрычаў: «Пан, пан, так дымам задыхнешся. Прэч, у жыдоў бяроза сухая!» і прывёў іх у наш двор. Так мы адразу сталі жыдамі, адразу сталі іншымі… Нас перасялілі амаль адразу (у гета), пад канец жніўня. Толькі спачатку туды сцякаліся габрэі з навакольных вёсак. Яны былі ледзь не ў лапцях. Толькі ішлі не калонай, а цягнуліся. Са сваімі тазікамі...
Мама мяне будзіла раніцай, калі чарнота ночы яшчэ палохала дзіця, і я падымаўся ўверх ў горад. Мама мне казала, каб я з'яўляўся толькі ўвечар, калі сцямнее. Але калі вакол па перыметры будуць стаяць фрыцы, не прыходзь. «Ідзі назад, не падыходзь! І з горада ідзі!» Яна мне давала кавалачак хлеба, і давала ўказанне, што праз нейкі час я яго павінен быў з'есці.
І неяк я падышоў, немцы стаяць. І там стаяў натоўп мальцаў, чалавек 30-50, і сталыя таксама. Яны крычалі: «Пан, пан, вунь там...» І скандавалі: «Жыды, жыды, з'елі з маслам пуд ежы». І я туляўся сярод іх. Вось такая форма самазахавання, страху, жаху, відаць, чалавека знішчае. У нашай хаце пасяліўся знаёмы бацькі з суседняга калгаса з умовай, што ён забярэ сястру Фіру. Але ён жа і Фірку выдаў, як толькі гета было разгромлена. Я гэта добра ведаю. Бо доўгі час я не ведаў, куды мне дзявацца. Ноч, холадна... Я падыходзіў на Школіща і глядзеў на нашу хату з іншага боку Дняпра. Раптам хто-небудзь выгляне. Аднойчы я адважыўся, зайшоў у хату і спытаў: «А Фіра дзе?» Мне адказалі: «Так бацька яе адвёў ва ўстанову». Я быў зусім маленькі, але ўсё разумеў. Ува мне прачнуліся тыя запасныя клеткі, якія не патрэбныя чалавеку для нармальнага жыцця. Я стаў «цыганчыкам», я казаў сабе, што вось гэтага трэба абысці, гэтаму няможна нават трапляцца на вочы. Але быў яшчэ момант дваісты, які цяжка разумеецца іншымі. Нехта мне сказаў, што трэба ісці з горада, што мяне тут могуць апазнаць. І вось я іду, іду, а куды – не ведаю. Поле навакол, павялае такое. Дарога, як старыя замытыя кальсоны. І раптам з-за кустоў алешніку чалавек з'яўляецца. Бачу сілуэт, і ў мяне толькі адно жаданне – знікнуць.
Як у птушкі – на ўзлёт. І так я і рабіў звычайна. Калі сустракаў некага, адразу пачыналася счытванне. Счытваюць вочы, счытваюць вушы, счытваюць рукі, нават шчыкалаткі. Прачынаюцца ўсе сем пачуццяў. Яны ўсе збіраюцца ў сінтэз. А, кабета, і сэрца адлягае. Я туляўся тры з паловай года, каля чатырох. Я ўжо навучыўся карміцца сам, а карміцца можна было на кірмашы. Я ж там і ў аблаву трапіў. Габрэяў тады ўжо не было. Я краў. Я помню, як я перажыў крадзеж. Я вельмі шмат перажыў, пражыў. Бацька ў мяне быў інвалід. Мы ж не з'ехалі, таму, што ў яго не было нагі, прытым, вышэй за калена. У бацькі быў пратэз, гэта была зробленая са скуры нага. З той пары я гэтак востра адчуваю пах скуры! Я рэдка траціў прытомнасць, дакладней губляў валоданне сабой. Але такое было, калі я зайшоў у наш пакой, то ўбачыў пратэз бацькі. І я стаў псіхічна некіравальным. Я сядзеў і абдымаў яго... І крычаў: «Татачка!»"