Старыя габрэйскія могілкі
Габрэі, вярнуўшыяся пасля вызвалення Магілёва з эвакуацыі і фронту, перазахароўвалі на могілках землякоў і сваякоў, забітых у розных частках горада.
Арганізацыяй і зборам сродкаў для перапахавання, займаліся вернікі габрэйскіх сем'яў. Гэта былі ў асноўным пажылыя людзі. Перапахаванне адбывалася ў адпаведнасці з габрэйскімі звычаямі. Жанчыны з прасцінаў шылі саваны (тахрыхім). На сабраныя грошы наймалі вазы з канямі і працоўных. Дакладны час усталявання помніка застаецца невядомым. Верагодна, ён быў усталяваны ўжо на пачатку 60-х гадоў.
У 2000 годзе помнік па ініцыятыве габрэйская абшчыны і амбасады Ізраіля быў абноўлены, на Стэле з'явілася шасціканцовая зорка і тэкст на іўрыце. Пляцоўка перад магілай была выкладзена пліткамі з выявай Меноры - сямісвечніка.