Тэрыторыя габрэйскае гета (ліпень-кастрычнік 1941 г.)

30 верасня гета ўжо было перавезенна на іншае месца, раён набярэжнай ракі Дубровенкі – невялікага прытоку Дняпра.

Габрэйскія сем'і звозілі ў гета з усіх раёнаў горада, дазваляючы браць з сабой толькі тое, што яны маглі несці ў руках і размяшчалі ў вызваленых дамах і дамах, дзе пражывалі ўжо габрэі. У асноўным, гэта былі жанчыны, старыя і дзеці, т.я. мужчыны, якія падлягалі прызыву ў войска, былі ўжо на фронце ці ў апалчэнні. У першыя дні з неахоўванага яшчэ гета бегла некалькі груп маладых людзей і падлеткаў. Нямногія з іх уцалелі, перайшоўшы лінію фронту. У драўляных дамах з некалькімі пакоямі жылі дзясяткі людзей. Цесната, прыніжэнне, голад і бездапаможнасць, атмасфера невядомасці і страху павінны былі зрабіць немагчымым арганізацыю якога-небудзь супраціву.

 Гета не вырашала якіх-небудзь гаспадарчых, працоўных, жыллёвых і гарадскіх праблем. Напэўна, ізаляцыя габрэяў была патрэбнай для арганізацыі іх знішчэння. 

Гета існавала так нядоўга, што, напэўна, фашыстам не было сэнсу ўводзіць нейкія асаблівыя законы і рэстрыкцыі. Проста вылучылі месца, дзе было шмат вольных хат. Гэта быў раён, дзе да вайны жылі, па большай частцы, габрэі. «Рускае» насельніцтва было часова выселена. Гета таксама не было абгароджана і першапачаткова практычна не ахоўвалася.

На фота Вы бачыце Паводку 1942 года.

10 красавіка 1942 года невялікая рака Дубровенка, на берагах якой знаходзілася габрэйскае гета, ператварылася ў нястрымную водную лавіну, што змятала ўсё на сваім шляху. Архіўныя дакументы і сведчанні людзей дазваляюць узнавіць карціну трагічнай падзеі. Паводка адбылася з-за памылкі рамонтнікаў-падрыўнікоў.  Быў падарваны лёд, што ўтварыўся над вялікім  катлаванам з вадой. Лавіна вады з адломкамі лёду, неслася паміж берагамі Дубровенкі, несучы з сабой у Дняпро сарваныя са сваіх падмуркаў хаты з усёй вуліцы разам з мэбляй,  людзьмі і жывёламі, выварочваючы дрэвы з каранямі. Паводка доўжылася ўсяго 22 хвіліны, але разбурэнні і ахвяры былі велізарнымі.

Паводка буяніла і знішчала ўсё на сваім шляху менавіта ў тым месцы, дзе яшчэ некалькі месяцаў таму пакутавалі асуджаныя на смерць вязні габрэйскага гета. Дагэтуль у горадзе існуе  легенда што, рачулку Дубровенку, што бачыла знішчэнне габрэйскага гета, перапоўніла чалавечая пакута, і паводка стала адказам прыроды на жорсткасць людзей і карай гараджанаў за  абыякавасць да смерці землякоў.

 

Тэрыторыя габрэйскае гета (ліпень-кастрычнік 1941 г.)